Ноч Гары Потэра

6 лютага ў культурным хабе ОК16, адбудзецца свята, прысвечанае герою культавай кнігі Дж. Роўлінг.
Ноч Гары Потэра распачало праводзіць брытанскае выдавецтва Bloomsbury ў 2015 годзе.
З таго часу штогод у магію чароўнага свету хлопчыка Гары акунаецца ўсё больш і больш людзей з дзясяткаў краін. Сёлета да іх ліку далучыцца і Беларусь. Нагодай для правядзення гэтага свята ўпершыню ў Мінску стала выданне беларускага перакладу кнігі “Гары Потэр і філасофскі камень”.
Ноч Гары Потэра пройдзе 6 лютага ў культурным хабе ОК16 (вул. Кастрычніцкая, 16).
Уваход будзе вольны!
Падчас святкавання запланаваны дзве праграмы – для дзяцей і падлеткаў з 15.00 па 18.00, для дарослых з 19.00 па 22.00.
Удзельнікаў чакаюць чароўны капялюш, гульня ў гіганцкія шахматы і квідыч, конкурсы, фотазоны, а таксама слівачнае піва. І канечне, падарункі.
Самыя актыўныя наведвальнікі змогуць стаць пераможцамі Турніра трох чараўнікоў. Сярод гасцей у касцюмах разыграюць дадатковыя прызы.
Атмасферу свята будуць ствараць касплэеры з [club148161720|фандома “Harry Potter Беларусь”].
Мерапрыемства адбудзецца дзякуючы падтрымцы [club102328697|Пасольства Вялікабрытаніі] ў Беларусі пры ўдзеле [club75754811|выдавецтва “Янушкевіч”].
Беларускі пераклад рамана “Гары Потэр і філасофскі камень” з’явіўся ў выдавецтве “Янушкевіч” у снежні мінулага года.
У арганізацыі таксама прынялі ўдзел ТАА "Аўтаідэя", Беларуская федэрацыя шахмат і ТАА «Школа шахмат», Клуб англійскай мовы «Малберы Клаб», ТАА «Энергія», ТАА "Рыстрэта", Шалены Кныр, і Party Rent.

Comments
No comments found, be first person who left comment